Наш кантрыбутар Джэнні Пэнні пачынае серыю афігенскіх рэпортаў пра Лондан – сталіцу Грэйт Брытан, калі памятаеце.
У Лондане перастаеш думаць пра адлегласці. З'яўляецца мэта – заходзіш на journeyplanner.tfl.gov.uk (крутая, дарэчы, сістэма!), атрымліваеш напрамак – і пагналі. У асноўным, вядома, на метро.
У Англіі метро ніхто не называе metro. Лонданцы з цяжкасцю разумеюць, што вам трэба, калі спытаеце пра metro station. Толькі tube ці underground.
Увесь першы тыдзень я каталася назад-наперад, перасаджвалася з галінкі на галінку, разглядала станцыі. Метро ў Лондане, уласна як і ў саўку, не проста сродак перамяшчэння. Гэта арт-аб'ект і прадмет гонару. У тым ліку і мапа метро.

Вікіпедыя паведамляе, што The Tube з'явіўся на свет у 1890 годзе. І стаў першым метрапалітэнам ў свеце. Нягледзячы на сваю назву, 55% метро знаходзіцца над зямлёй.
270 станцый і 400 км працягласці (абсалютныя сусветныя метро-рэкорды) нерэальна адолець за тыдзень. Я проста ездзіла па сваіх справах, з пункта А ў пункт Б. І вось дзялюся ўражаннямі.
Большасць станцый, на якіх я была, не ўяўляюць сабой асаблівай цікавасці. Але трапляюцца часам сімпотныя.

Tottenham Court Road, напрыклад.

А вось Victoria Station, як вам?
Самая старая станцыя – Backer Street. Там паўсюль стыры Шэрлак.
Людзей у лонданскім метро менш, чым у менскім. У гадзіны пік бывае няма дзе сесці, але вялікай даўкі я пакуль не бачыла. Усе чытаюць газеты або тупяць у айфон. Вельмі часта чэлы выскокваюць з цягніка ў апошні момант. (Я часам таксама так раблю.) Загадзя рыхтавацца да выхаду тут не прынята.

Іх Mind the gap (ціпа, “Памятай пра дзюрку”) гучыць занадта часта і занадта навязліва. Не такі ўжо там і gap, каб пра яго штохвілінна галёкаць...

Ну й пофіг. Папераджанні і забаронны тут паўсюль.
.jpg)


Што я больш за ўсё ненавіджу ў лонданскім метро, дык гэта Northern Line.
Так, я, канешне, разумею, што пасля 2-х менскіх галінак ўсё падаецца a little bit complicated, але ў прынцыпе з перасадкай з галіны на галіну асаблівых праблем не ўзнікае. Напрыклад, калі ветка выглядае так:
.jpg)
А вось калі яна выглядае так:

…дык гэта ўжо крыху напружвае. Калі некуды едзеш па Northern Line (а мне часцей за ўсё даводзіцца па ёй ездзіць), трэба вельмі засяроджана і ўважліва утыкаць карту. Сачыць за нумарацыяй платформаў, напрамкамі цягнікоў. Карацей, балдзелка для ахвотнікаў лабірынтаў. А з Northern Line мы неяк не пасябравалі, і яна мне час ад часу падкладае свінню.
Аднойчы я некуды ехала і трэба было рабіць перасадку. Я разумею, што раз за разам перасаджваюся і вяртаюся назад, адкуль прыехала. Але ж сама ў нейкіх летуценнях, ды яшчэ да прыбіральні крыху хочацца. Я і так, і сяк – саджуся не туды. А да прыбіральні хочацца ўсё мацней і мацней. І я ўжо нават не магу ўключыць мазгі, каб засяродзіцца на карце і галінах.
Карацей, саджуся ў першы цянік, які прыходзіць, еду, думаю толькі пра WC. Тут аб'яўляюць Westminster station - выхад да Westminster abbey and House of Parliament. “Чаму б не”, - думаю я; заадно пагляджу мясцовыя славутасці і потым назад заскочу.
Выходжу, сутаргава шукаю MсDonalds, Starbacks або хоць які WC. І ніфіга.
Карацей, я з вачамі на лбе забягаю ў першы будынак побач, пытаюся сек'юрыці пра тубзік. Яны ківаюць, але кажуць, што давядзецца прайсці кантроль. А там сістэма як у аэрапорце – усё трэба здымаць. Але я здолела, усё зняла – і лахі пад пахі ў тубзак...
Ужо потым, калі стала лепей, я зразумела, што знаходжуся... у брытанскім парламенце. Што уваход тут для наведнікаў вольны: галерэя, кавярня, сувенірная крамка. Так я пабывала ў пятым у сваім жыцці парламенце (калі не лічыць Еўрапарламент, шведскі Рыксдаг і яшчэ колькі менш памятных).
(А як наконт парламента РБ? Кажуць, уваход для публікі туды забаронены?)
Дык вось пра метро. Па вечарах у лонданскім цюбе часта граюць музыкі (гэтак званыя buskers). Яны заўсёды выступаюць з узмацняльнікам-мікрафонамі, таму іх чуваць доўга і добра.
Справа ў тым, што ў лонданскім метро ў 2003 увялі схему выступлення вулічных музыкантаў. Зараз тут пазначаныя спецыяльныя месцы (pitches), на якіх яны легальна, камфортна і спакойна выступаюць. Хто дзеля заробку, хто проста так адрываецца, нехта абкатвае новую праграму. Шмат хто з ангельскіх знакамітасцяў пачыналі з баскерства. Праўда, для таго, каб баскарстваваць, трэба атрымліваць спецыяльную ліцэнзію. І, як я зразумела, гэта не так проста.
.jpg)




Ну, пакуль усё.
З вамі была я

з лонданскага

Каментары
Аўтар: Мыш (госьць)
Дата: чцв, 02/04/2010 - 16:19
Джэнні Пэнні, у тубзак у парламент - гэта грэйт!
Аўтар: Джэнни Пэнни (госьць)
Дата: пят, 02/05/2010 - 11:30
Ага, асаблива грэйт - пачуцци адразу апасля ;))))))))
Аўтар: dyk (госьць)
Дата: пят, 02/05/2010 - 00:50
Лонданскае мэтро ў параўнаньні з нью-ёркскім - проста музэй!
Аўтар: Мыш (госьць)
Дата: пят, 02/05/2010 - 12:49
а як вам парыжскае? Там у мяне было адчуванне, што цягнік разваліцца недзе пасярэдзіне тунэля.
Аўтар: Anonymous (госьць)
Дата: пят, 02/05/2010 - 01:02
Прыемны артыкул. Такі гайд па метро - самае тое для турыста без вопыту прыбывання ў Лондане. Асабліва кранула ліцэнзаванне музыкаў. Адразу ўзгадаўся Менск, ягоныя здзічэлыя вальеры пераходаў з кволымі музыканцікамі, якія бессаромна шпурляюць сваіх наймітаў з шапкай-підаркай у руках і словамі "маладой чэлавек, памагіце маладым музыкантам" у самы натоўп вакзала-прыхадняў.
Ліцэнзаваць іх, гадаў і раз'ядальнікаў і так безабаронных душ мінакоў, чый слыхавы спакой ўзбудзілі чарговым "чыжом", "бітламі" ці "энэрэмамі". Хаця, ёсць падазрэнне, што пры набыцці ліцэнзіі трэба будзе літаваць тэксты плануемых да выканання твораў. І тут - о богі! о музы! - высветліцца, што густы дзяржслужбоўцаў валэндаюцца на ўзроўні ар'ергардных "лэдзэпэлін", а зусім не авангардных выканаўцаў канца апошняй дэкады мінулага стагоддзя.
І ў выніку: зноў канфлікты густаў, пакаленняў і проста двух людзей. Кажны з якіх лічыць сябе апошняй інстанцыяй і мерылам усяго існага ў музыцы. Ці мЕрылам - якая нухуй розніца. Усё адно гэта фантазія...
Аўтар: Кира (госьць)
Дата: пят, 02/05/2010 - 11:45
Дружище, вы просто никогда не играли в переходе. Там не только гоблины и энэрэмы). Почаще выбирайтесь в окружающий мир.
Статья интересная, личная такая, пишите плз еще!!! и удачи в Лондоне
Аўтар: Anonymous (госьць)
Дата: пят, 02/05/2010 - 12:44
За всеми в окружающем мире не уследишь, моя прелестница Кира. А гоблины и энэрэмы как черные дыры: втягивают в себя и "никогда-не-игравших", и тех, кто "не-только", и "часто-выбирающихся". Лицензировать таких!
Аўтар: Джэнни Пэнни (госьць)
Дата: аўт, 03/09/2010 - 01:16
Спасибо, буду стараться ... а вы пожалста, продолжайте коментить, это мотивирует и ваще радует безмерно ))))
Аўтар: Джэнни Пэнни (госьць)
Дата: пят, 02/05/2010 - 11:34
Дзякуй. Часам здаецца, што пауноваць "тут/там" - проста бессэнсоуна. Англия - иншая планета. Нават у параунанни з кантынэнтальнай Эуропай, вельми шмат адрозенняу. Вострау як ни як - свая вална.
Аўтар: motornina (госьць)
Дата: пят, 02/05/2010 - 14:20
женя, ты крутая! жалко, что я не умею читать на мове))
Аўтар: Джэнни Пэнни (госьць)
Дата: нядз, 02/07/2010 - 01:23
Кристина, к сожалению, не ты одна. Так что скоро будет доступна русскоязычная версия. )))
Аўтар: Диана (госьць)
Дата: нядз, 02/07/2010 - 20:15
Я думаю, что топономическим критинизмом (как сказал бы Саня) в той или иной степени в лондонском метро страдает каждый, кто туда попадает даже в 3,4,5-ый раз. Однако, когда натощак, гораздо проще сориентироваться.
Аўтар: toi999 (госьць)
Дата: нядз, 02/07/2010 - 23:09
Дзякуй за нататачкі цікавенькія!
Надта шкадую, што, будучы ў Лёндане, так і не патрапіў як мае быць разгледзецца ў тамтэйшым "Т'юбе".
Аўтар: Михаил Ларченко (госьць)
Дата: аўт, 02/09/2010 - 14:07
мне в этом плане еще метро в Берлине нравится, там есть станции-музеи, где картины висят, пано всякие. Есть и станции-памятники. Например на "Мёрксишес музеюм" можно увидеть как этот район выглядзел сотни-тысячи лет назад. Да и величина его не намного меньше лондонского: у-бан и с-бан вместе - 338 станций и 482,7 км.
Аўтар: Джэнни Пэнни (госьць)
Дата: аўт, 03/09/2010 - 01:12
Михаил, да, Берлин -крутой. Я его не сразу поняла, а потом влюбилась. Правда пока еще маловато там все-таки была....
Тут тоже есть станции-галлереи и вообще целая программа существует ART ON THE UNDERGROUND. Но это уже отдельная история...
Диана, почему на тощак проще?
toi999, ну что же, надеюсь передвигались в КЭБах ? ))))
Кстати, о КАБах:
Тут основная проблема с метро, что оно прекращает работать в 00.30 и все, на этом .
Ночная жизнь для таких тусовщиков, как я (максимум до 3х, а потом в люлю оцень хоцеца) весьма осложняется... Особенно зимой. Можно конечно ждать автобуса ночного минут 40-50, но здоровье дороже.
Вот недавно пришлось взять такси.
А могла бы за эти деньги слетать в Париж ))))
Всех люблю за каметы.
До скорого!