«Петля Пристрастия»

Інструкцыя па ўжыванні

Хто гэтыя людзі на сцэне? Як іх зразумець? Гэта ж колькі трэба выпіць? Як яны здолелі? Як асмеліліся?..

Гэтыя і многія іншыя пытанні немінуча ўзнікнуць у тых, хто 04.02.2010 упершыню пачуе самы вар’яцкі гурт Беларусі. Не зважаючы на відавочнае вар’яцтва, пра якое сведчыць усё – тэксты, музыка, шоу, - «Петля пристрастия» узялі сябе ў рукі і на экспрэс-пытанні гэтаксама экспрэс адказалі.

- Хто гэтыя людзі?

- Гэта нелюдзі. Гэта лічбавая праекцыя, што з’яўляецца часткай паслання няведама каго няведама каму.

- Скуль такое ўзялося?

- Знойдзена супрацоўнікамі беларускай Акадэміі Навук у каналізацыйнай сыстэме Белдзяржцырка. Было вынесена адтуль у шкляначцы на манер Алімпійскага агню. Зараз у рамках Дзяржаўнай праграмы паляпшэння ўсяго правяраецца на мірных грамадзянах.

- І як гэта зразумець?

- Разумець – не рэкамендуецца, бо ніхто не можа прадказаць магчымых наступстваў.

- Алкашы?

- Ступень алкагалізацыі можа быць адвольнай, але пад асабістую адказнасць выпрабаванцаў – людзі ў чорным сочаць! Лепш за ўсё ўспрымаецца пад супрацьцяжарныя пігулкі ды міярэлаксанты.

- Як прыйсці на канцэрт?

- Дрэскод - “райскія яблычкі”. Браць з сабой балонікі з весялячай газай, бо Чабурашка і Лемінкайнен – гэта адзін і той жа твар жаху дзяцінства.

Каментары

Аўтар: Anonymou (госьць)
Дата: сер, 02/03/2010 - 12:21

Харашы робяты! Нада ісці.

Аўтар: Anonymous (госьць)
Дата: сер, 02/03/2010 - 13:21

будем там!

Аўтар: Budda (госьць)
Дата: чцв, 02/04/2010 - 11:30

можно

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

Таксама чытайце