Наляцелі-расхапалі

Буккросінг-паліцы ў Менску

Начытаўшыся пераможных рэляцый інфармацыйных агенцыяў пра валавы прырост буккросінгу ў РБ, мы вырашылі выехаць на месцы. 

З фоцікам у руках мы праехаліся па кропках, дзе, па афіцыйных звестках, ёсць паліцы буккросінгу, і глянуць, што яны прапануюць і што варта ўзяць “на пачытаць”.

БІБЛІЯТЭКА БНТУ

У першым месцы, куды мы патрапілі, нас чакаў сюрпрыз – вялізныя і пустыя паліцы пры ўваходзе ў бібліятэку БНТУ.

буккросінг, беларусь

Затое можна прачытаць, што ж такое буккросінг – да адной з паліцаў прылепленая цэлая ламінаваная памятка.

буккросінг, беларусь

Таму калі вы студэнт БНТУ – не забывайцеся чэкаць, можа, там нешта з’явіцца. Астатнім прапануем іншыя месцы пошуку бясплатнага чытва.

КЛУБ “ГРАФІЦІ”

Некаторыя называюць гэта “новай кніжнай палічкай буккросінгу”, але паліца ў любым выпадку больш падобная да стосу. Прычым калі мы спыталіся ў афіцыянткі пра буккросінг – яна пакруціць галавой і адказала, што “такога ў нас няма”. Але потым мы намякнулі, што гаворым пра кніжкі... 

буккросінг, беларусь

Побач з кніжным стосам – яшчэ і часопісы. 

буккросінг, беларусь

Выбар 34mag.net – што мы раім забуккросіць з кніжнай паліцы ў “Графіці”: 

буккросінг, беларусь
Гэтую кнігу Дугласа Адамса варта чытаць, калі вы ўсё яшчэ не ведаеце, чаму google пры запыце «answer to life, the universe and everything» выдае адказ 42.

буккросінг, беларусь
Магчыма, прачытаўшы менавіта гэтую кнігу, Дзмітрый Навіцкі з Менску стаў чэмпіёнам СНД па прэферансе ў 2009 годзе. Да слова, трэцяе месца таксама належыць беларусу.

буккросінг, беларусь
Дзе яшчэ знойдзеш у адным месцы падрабязную інфу пра гурт “Нагуаль” і Якава Навуменку?

буккросінг, беларусь
Для аматараў гадзінамі разглядаць мапы, а таксама для тых, хто прагульваў геаграфію. Каб не пыталіся пасля, дзе знаходзіцца Гаіці!

буккросінг, беларусь
Пісаць правільна нас вучыць word, а размаўляць? 

буккросінг, беларусь
Японская – не кітайская. Вывучыць прасцей, перспектываў таксама мора. І не трэба зайздросціць, калі да вашых сяброў прыязжае японка са школьнай формай ды кімано і расказвае пра калекцыю сваіх матаролераў.

буккросінг, беларусьУсе чыталі, але не ўсе перачытвалі. Дарэчы, у той дзень гэта была не апошняя наша сустрэча з вялікім марфіністам (гл. фота ніжэй). 

буккросінг, беларусьДзякуючы Алегу Лойку, усе чытачы Савецкага Саюза ў 1989-м даведаліся, хто тут быў першы друкар на раёне. 

ЦЭНТРАЛЬНАЯ ДЗІЦЯЧАЯ БІБЛІЯТЭКА (пр-т газеты "Правда", 20)

Тут вам не давядзецца кантактаваць з працаўнікамі. Сталы з кнігамі і тлумачэннем, чаму яны так вольна ляжаць, - адразу пры ўваходзе. А выбар дастаткова багаты. Выбіраючы, можаце паразмяўляць з ветлівай гардэробшчыцай.

буккросінг, беларусь

Выбар 34mag.net – што мы раім забуккросіць з дзіцячай бібліятэкі

буккросінг, беларусьЗусім не дзіцячае чытво, за якое вялікі французскі рэаліст атрымаў, дарэчы, Нобеля.

буккросінг, беларусьНе самая лепшая і не самая горшая з аповесцяў Мэтра, дакладную колькасць якіх дагэтуль ніхто так і не падлічыў.

буккросінг, беларусьКалі вы не чыталі, няхай хоць вашы дзеці даведаюцца, чым лепей за ўсё падціраць дупу і як мудра кіраваць краінай.

буккросінг, беларусьСкептычны да рэлігіі Вонэгут і “Царкоўнае слова”. Можна захапіць і тое і другое – параўнаеце дома.

буккросінг, беларусьІ бонус. Бібліятэка знаходзіцца на трэцім паверсе, але ўсярэдзіце ёсць выхад на сапраўдны дах, дзе жыве Карлсан.

Каментары

Аўтар: Anonymous (госьць)
Дата: пят, 01/22/2010 - 14:18

вот ана, жызнь!

Аўтар: nonono (госьць)
Дата: пят, 01/22/2010 - 14:54

"Более 300 книг включили в оборот по системе буккроссинга сотрудники Научной библиотеки БНТУ"
Іх што, расхапалі? ці ізноў прыпіскі?

Аўтар: Мыш (госьць)
Дата: пят, 01/22/2010 - 16:25

"Сапраўдную прагу да ведаў дэманструюць студэнты БНТУ"

Аўтар: i (госьць)
Дата: пят, 01/22/2010 - 17:56

рэспект дзіцячай бібліятэцы!

Аўтар: alena (госьць)
Дата: пят, 01/22/2010 - 18:04

чым лепей за ўсё падціраць дупу і як мудра кіраваць краінай )))))))))))))))))

Аўтар: Саня (госьць)
Дата: суб, 01/23/2010 - 12:10

Мне нравятся такие суполки, я еще юзаю БукРивер.ру

Аўтар: меняла (госьць)
Дата: аўт, 06/01/2010 - 23:50

Я участвую в буккросинге тоже, только на http://www.mena.by

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

Таксама чытайце