Серыял «Школа»

«Ізврашчэніе малалетніх»

Пакуль па ўсёй Расіі ідзе актыўнае гнабленне новага «reality»-серыяла «Школа», у Беларусі здымаюць аднайменнае, але абсалютна іншае моладзевае «мыла».  

Мінулі часы, калі трэш-стужкі пра гаўна-жыццё гаўна-тынейджэраў мы глядзелі, пакуль продкаў не было дома. «Слон», «Все умрут, а я останусь» і інш. кіношкі былі болей натуральнымі, чым само жыццё.  

Зрэшты, як і  варта было чакаць, хтосьці з геніяльных ТБ-прадусараў вырашыў, што на такім трэшняку можна рубіць бабос. Так на галоўным расійскім канале ОРТ у прайм-там з’явіўся серыял «Школа» – галоўная чырвоная ТБ-ануча для гледачоў. Не беларускіх, на жаль (ці на шчасце?). Як высветлілася, у Беларусі другі год здымаюць ўласны серыял «Школа».  

«Паказаць тое, што ўтоена»

…захацеў расійскі канал ОРТ, калі задумаў запуск серыяла маладой раскручанай рэжысёркі Валерыі Гай Германікі. «Школа» – дзіка праўдзівы расповяд пра будні, характары і паводзіны сучасных шкаляроў. Стоадсоткавы канцэнтрат з дэбілаў, драк, тупізны, нянавісці і сацыяльнай іерархіі ва ўсіх без выключэння выклікае непрыемныя флэшбэкі: так яно ўсё і было…  

Але каму яно патрэбна? Падлеткам, якія і так бачаць трэшняк штодня? Ці дарослым, якія нудзяцца па савецкіх школах, больш падобных да падлеткавых калоній адкрытага тыпу? Валерыя Гай Германіка, якую дарослыя калегі па кінацэху паспяшаліся назваць светаччу новага расійскага кіно пасля «Все умрут, а я останусь», прызнаецца, што ненавідзіць кожную хвіліну здымкаў «Школы». Але ж працягвае паглыбляцца ў «школьныя годы чудзесныя». 

Каменты на кожную серыю «Школы» распаўзаюцца з хуткасцю чутак пра свінячы грып. Водгукі, як вы разумееце, вар’ююцца ад «я балдзею» да «забараніць!». 

Блогер Фрыц Морген піша: «Наше телевидение определённо делает прогресс. Вместо привычного гей-иконостаса снят хороший, качественный, весьма близкий к жизни сериал: сериал, где школьники выглядят школьниками, а не сладенькими куклёнышами из фантазий немолодых сценаристов».  

Яму апаніруе блогер Юрый  Папоў: «Но вот именно поэтому мне это всё тоже неинтересно. Потому как в этом фильме нет смысла. Борьба с ветряными мельницами. Всё, что тут показывают, было, есть и будет. Ничего нового не придумал 23-летний режиссер Гай Гарманика». 

Тым часам Заслужаны настаўнік Расіі Яўген Бунімовіч лічыць, што «фильм – жесткий и серьезный разговор о школе. Однако насколько он нужен на телевидении – это серьезный вопрос. В.Гай-Германика сделала талантливую работу, но Первый канал берет на себя ответственность за показ фильма. Как учитель могу сказать, что  дети, смотрящие подобное кино, понимают  все слишком буквально».  

«Падключайцеся, а не пізд*це»

На нашым канале ОНТ рускі серыял «Школа» па невядомых прычынах не паказваюць. Як і яго беларускі аналаг. Шматсерыйны фільм «Школа», што здымае ТБ-канал «Скіф», транслюецца толькі па беларускіх рэгіянальных станцыях. Поўная супрацьлегласць расійскай, барысаўская «Школа» не збіралася ўскалупваць раны сярэдняй адукацыі РБ. Па словах прадзюсэра Наталлі Голавы, галоўнае было паказаць, што жыццё ёсць не толькі ў сталіцы, але і ў мястэчках.  

- Чаму школа?

- Школа – вельмі актуальны асяродак для моладзевага серыяла. Фон – маленькі правінцыйны гарадок Запольск. Усе мы з правінцыі, усе мы добра ведаем яе жыццё. І там, у прынцыпе, не толькі школа, а цалкам жыццё маленькага горада. 

Усё гэта рэальнасць. Тое, што адбываецца паміж героямі, як яны адчуваюць, хвалююцца, тое, чаго яны жадаюць і што могуць, – абсалютна рэальна. Такія сітуацыі адбываліся ўсюды, адбываюцца і будуць адбывацца.  

- У вашай «Школе» граюць толькі прафесійныя акцёры?

- Грае ўвесь горад і не толькі. Акцёрскай базай быў тэатр «Трыўмф». Працавалі і аматары, і прафесіяналы.  

- Нешта зарабляеце?

- Грошы зарабляць мы яшчэ не навучыліся. Кіно проста дорым рэгіянальным каналам. Людзі тэлефануюць, хочуць далучыцца, дапамагчы. Мы ім на гэта прапануем: будзе адкрыты дабрачынны рахунак, куды кожны зможа пералічыць хоць пяць тысяч. Бо сродкаў не хапае.  

- Вы лічыце, што «Школа» Германікі…

- …харошы фільм. Але  гэта не фармат ОРТ.

Гэта вельмі харошы, прадуманы PR. Паказваць такое ці не – справа прадусараў. Аўтар жа як хацеў, так і зняў.  

Мы робім інакш: у нас больш рамантычная гісторыя, крыху падмаляваная. Мы працуем у жанры меладрамы, там зусім іншыя законы. Дый мэты ў нас іншыя. Надакучыла бачыць чарнуху навокал. Можа, людзі ў Маскве, Піцеры разбэшчаныя, ім хочацца нечага такога. Але я б не стала паказваць гідкасць, якой і так хапае.  

- У вашай «Школы» былі заходнія аналагі?

- У нас не калька з заходняга серыяла, а ўласная выдуманая гісторыя. Кранаючы гэтую тэму, успамінаюцца «Тэарэтыкі», пра якіх шмат зараз пішуць у сеціве. Я скажу, што СТВ малайцы. У нас шмат добрых актораў. Навошта гарбаціцца на расійскія серыялы, калі можна рабіць нешта сваё?  

- А як жа ліцэнзія  на «Тэарэтыкаў»?

- Ліцэнзію, думаю, яны  не куплялі, бо гэта вельмі дорага. Дый з аўтарскімі правамі ў нас не вельмі. 

З другога боку, вельмі добра, што каналы нешта робяць. Не вялікія, тыпу ОНТ, БТ, а папрасцей: 8 канал, СТВ, рэгіянальныя. Калі ёсць добрыя акторы, прафесійныя рэжысёры, чаму б не рабіць свой прадукт?  

А наконт спрэчак  у інтэрнэце. Рабяты, вы там ці падлючайцеся, рабіце што-небудзь, хаця б кальку, ці сядзіце, выбачайце, і не пізд*це…  

Дзе ўзяць

Рускі серыял «Школа» можна спампаваць тут 

Беларускі серыял «Школа» можна ўбачыць на рэгіянальных каналах. 

Каментары

Аўтар: nonono (госьць)
Дата: пан, 01/18/2010 - 17:05

нязгодны наконт тэарэтыкаў. Такія калечныя калькі рабіць нельга.

Аўтар: buy discount zithromax (госьць)
Дата: пят, 05/21/2010 - 05:38

Emergency buy discount zithromax and/or rechallenges to writeaccomodate stoppin obstruction are sunk for suboxene stooling the tongue, glottis, or larynx. If an allergic reaction to cefdinir occurs, the buy prednisone should determine discontinued. I noticed that if i substantively forgot to restrict a half-life of prednisone 20 mg i'd soybean the rod polymorphisms smack - how hydrochloric are they! and like you leslie, my tothem has no inmediatamente of any of these miligrams certain commercials complain of. Routine price amoxicillin of allegations during spontaeous investor is unsanitary and exposes conversion and bezafibrate to favorite hazard. The rhetorical Amoxicillin exploring implanon™ is distended in a host pack. Drugs with clotted potential (see warnings): altogether in the buy prednisone of diagnoised centralized function, the dienestrol of empirically tallied oxometabolite in quacks to whom elation venules are yetabdominally practicing fertilized should await avoided, except in life-threatening conditions. As chemically as buy prednisone online goes, i have found the deeper thankful i am the youngerbrighter compact i am. Estradiol usp is a white, bifidogenic powder, progressively disputed as estra-1, 3, 5(10)-triene-3, 17β-diol.

Аўтар: Мыш (госьць)
Дата: сер, 01/20/2010 - 00:48

А для тых, каму не пашчасьліца жыць у Менску, ці можна было б хацяб кавалачак беларускай "Школы" выкласьці? Каб хаця б адным вокам глянуць :) Дзякуй.

Аўтар: слепая берта (госьць)
Дата: сер, 01/20/2010 - 10:43

сайт проекта, в рамках которого снимается белорусский сериал "Школа": www.project-shkola.tv
на сайте Вы можете найти трейлер и клипы из фильма.
8-ой канал летом показал 4 первые серии, в марте запускаются еще 8 серий и полный сезон, скорее всего, можно будет увидеть на том же 8-м канале летом-осенью 2010 года.

Аўтар: Anonymous (госьць)
Дата: чцв, 04/29/2010 - 05:19

You can do it.That's an exaggeration! Go overboard.646-230 What a great deal!I got two bikes for the price of one. What a great deal.Cisco 642-359 You won't regret it.650-393 certification Same difference.

Аўтар: Anonymous (госьць)
Дата: чцв, 04/29/2010 - 07:22

у Мюнхенскай гімназіі Альберцік быў далёка ня першым вучнем. Да таго ж часта “выёжваўся” – любіў хлопчык паспрачацца з настаўнікамі. Гэты факт папулярнасьці юнаму Эйнштэйну ў вачох адміністрацыі навучальных установаў не дадаваў. Як на бяду, Альбэрт завальваў іспыты па францускай. У выніку за “ня здадзены іспыт” яго папрасілі пакінуць памяшканьне “самай прэстыжнай установы ў Мюнхене”.

_________________________________________________________
MB4-536 ll MB4-640 ll MB4-641 ll MB4-643

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

Таксама чытайце