Нацыянальная бібліятэка. Што можа быць свяцейшага за гэты восьмы цуд свету? Сам Садам Хусэйн, царства яму нябеснае, верыў, што менавіта тут, у мікрараёне Усход невядомай свету Беларусі месціцца духоўны цэнтр Сусвету. Ні ў Шамбале якой, ні ў Тыбеце і не на востраве Пасха. Уся энергія свету сканцэнтравана ў гранях беларускага дыяменту... Садам ведаў, куды трэба ўкласці грошы, каб пасля жыццёвых ператрусаў апынуцца ў раі.
Ведаў гэта і RoboHOP, калі шукаў чарговае месца для чарговых здымкаў. Гэтым разам Роба віншуе з Новым годам адданых гледачоў ды ўсіх жывых людзей, чый інтэрнет дазваляе глядзець відэа на ютубе. Скажаце, са спазненнем? Дзе тое спазненне! Гэта метро ў нас адчынілі са спазненнем на 120 гадоў з часоў, як яно ў Лондане паехала. А па правілах беларускай пунктуацыі (фак! пунктуальнасці) спазняцца можна:
- у віншаваннях - да года;
- у тэхналагічным прагрэсе - да 30 гадоў.
Роба па ўсіх традыцыях беларускіх навагодніх зваротаў апавядае пра тыя ўдачы і лузерствы, што перажыў наш стомлены край у мінулым годзе. І па тых жа традыцыях Роба пералічвае, што нас напаткае ў наступным годзе, які, нягледзячы на тое, якім быў мінулы, мусіць абавязкова быць лепшым. Падчас здымак камандзе RoboTV заміналі. Ворагі хацелі не дапусціць выхаду Роба ў сусветную прастору са сваім віншаваннем. Дзяўчынкі, што ў начы шукаюць бібліятэку, заканспіраваныя ў мінакаў супрацоўнікі ФБР і Масад. Але ну іх у дупу! Глядзіце віншаванне і будзьце здаровыя, шчаслівыя і закаханыя!
На правах сацыяльнай рэкламы:
P.S. Купляйце беларускае!
Каментары
Аўтар: Якуб (госьць)
Дата: сер, 01/13/2010 - 16:52
Купляйце беларускае!
Аўтар: nonono (госьць)
Дата: сер, 01/13/2010 - 17:28
Ваісціну купляйце!