Што яшчэ рабіць пасля Новага году, калі толькі і можаш, што разляпіць вочы? Глядзець кіношку, канэчна!
Мы прапануем свой спіс мувікаў, якія не пашкодзяць абязвожанаму арганізму акурат другога студзеня.
Wristcutters: A Love Story / Самоубийцы: История любви
ЗША / Вялікабрытанія / Харватыя, 2006
Каму глядзець: тым, хто так адарваўся, што жыць больш не хочацца.
Дурнаватае роўд-муві ў стылі Тома Уэйтса з усімі адпаведнымі наступствамі. Мёртвы хлопчык шукае мёртвую дзяўчынку ў краіне самагубцаў. У гэтай краіне ўсё яшчэ больш тупое і нуднейшае, чым у свеце жывых.
«Самагубцы» – урок для тых, хто плануе пачаць 2010 год з ляза і халоднай ванны. І яшчэ: там ёсць Том Уэйтс.

Punch-Drunk Love / Любовь, сбивающая с ног
ЗША, 2002
Каму глядзець: тым, хто яшчэ з мінулага году не можа разабрацца са сваімі рамантычнымі стасункамі.
Узвышанае пачуццё ў бачанні жахлівага генія Пола Томаса Андэрсана пераўтвараецца ў прыемны трып па асабістых страхах і закідонах.
«Каханне, што збівае з ног» – гэта гісторыя мілага тынейджэра-неўротыка, які трапіў адразу ў дзве недарэчныя сітуацыі:
1) каханне,
2) шантаж канторы «Сэкс па тэлефоне».
Усю гэту цудоўную бязглуздзіцу вянчае трыо Эмілі Уотсан і Філіпа Сеймура Хофмана разам з нечакана пераканаўчым Адамам Сэндлерам.

Heart Huckabees / Взломщики сердец
Германія / ЗША, 2004
Каму глядзець: тым, у каго так і не атрымалася замуціць сабе новае каханне на святочнай паці.
Пасля святаў усе мы палымяна жадаем знайсці адказы на пытанні, што непакояць ад нараджэння. Хочацца кінуць бухаць, нарэшце адрамантаваць тостэр і зведаць сэнс жыцця.
Шалёнае месіва ад Дэвіда О. Расэла «Узломшчыкі сэрцаў» адкажа на ўсе пытанні. Жыццё падасца лягчэй і на працу пойдзецца з задавальненнем. Асабліва пасля словаў галоўнага героя «Без дзярма няма чараўніцтва».

Shoot 'Em Up/ Пристрели их
ЗША, 2007
Каму глядзець: тым, хто пасля шалёнай тусы не можа нават паварушыцца. Але ўсё адно шукае прыгодаў на задніцу.
Каб нэрэальны дзвіж не скончыўся другога студзеня, неабходна паглядзець кілер-трэш «Прыстрэль іх» з ве-е-ельмі суворым Клайвам Оўэнам, маніякальным Полам Джыамацці і як заўжды афігеннай Монікай Белуччы.
Гісторыя Незнаёмца-з-каменным-тварам, які разам з Прастытукай-добрае-сэрца абараняе цнатлівае немаўля ад таямнічай і бязлітаснай карпарацыі.
Адначасова кранальнае і мярзотнае відовішча ні на хвіліну не панізіць узровень адрэналіну і ідыятызму ў крыві. Trash must go on!

Gerry / Джерри
ЗША, 2002
Каму глядзець: тым, хто пасля шалёнай тусні не можа нават паварушыцца… Дый навошта?
Пасля зусім ужо буйнага святкавання Новага году камусьці захочацца супакоіцца і паступова паглыбіцца ў сябе. Для гэтага існуюць такія рэжысёры, як Гас Ван Сэнт.
Пяціхвілінныя планы вандровак герояў Мэта Дэймана і Кейсі Афлека, ад сілы чатыры дыялогі за ўвесь фільм і адсутнасць любога экшэна.
Гэты артхаўсавы артхаўс не толькі не напружвае, але і ўводзіць у стан лёгкай медытацыі дзякуючы цудоўнаму гукавому суправаджэнню.

Thе Fall / Запределье
ЗША / Вялікабрытанія / Індыя, 2006
Каму глядзець: тым, каго так палохае навакольная рэчаіснасць у выглядзе целаў сяброў і трупіка каляднай елкі, што лепш бы гэтага не бачыць.
Калі пасля святаў узнікае жаданне збегчы ад галаўнога болю, закапаўшы галаву ў пясок, – уэлкам ту «Пазамежжа». Play – і ты зноў па-за рэальнасцю.
Кіно распавядае пра каскадзёра, які пакутуе ад двайнога болю, які ўтварыўся:
а) пасля няўдалага труку,
б) пасля расстання з дзяўчынай.
У выніку чувак стварае свой свет мрой. Яго адзіны шанец на існаванне – маленькая дзяўчынка, якая падганяе таблеткі.
Карацей кажучы, «Пазамежжа» дапаможа прачнуцца, зразумець як пераадолець бадун і стварыць нешта прыгожае.

Tht Nithtmare Before Christmas / Кошмар перед Рождеством
ЗША, 1993
Каму глядзець: тым, у каго падчас святкавання згубіліся традыцыйныя межы паміж дабром і злом.
Старая добрая бёртанаўская казка-мюзікл проста створаная для таго, каб закахацца ў Каляды так, як закахаўся ў іх галоўны герой мярцвяк Джэк.
Калі вы глядзелі гэты ладны мульт сто разоў, раім перагледзець усю бёртанаўскую анімацыю. Каб азадачыцца загадкай, дзе яшчэ сустракаюцца тыя ці іншыя персанажы. І каб прыкінуць, ці не падобныя вы да каго з іх пасля трох дзён алкатрэшу.

Аўтар: Icky Max
Каментары
Аўтар: BadCop (госьць)
Дата: пан, 02/08/2010 - 17:37
рубрика полезная. у нас никто нигде толково и увлекательно про кино не пишет. хотелось бы какого-нибудь неожиданного разворота этой рубрики. принципиально нового подхода. в последнее время наши люди активно учатся смотреть и любить кино. и это огромная аудитория-целка.