Гік-гік-ура!

Пара чаплялак

Кампанія Pop and Shorty выпусьціла колькі аксэсуараў, якія зацэняць тру гікі. 

Каб пры пошуку “другой паловы” не лахануць і не паблытаць сваіх з не сваімі, кампанія Pop and Shorty нешта напрыдумляла. Напрыклад, значак з надпісам You are the CSS to my HTML (CSS - каскадныя табліцы стыляў, HTML - гіпэртэкставая разьметка, выкарыстоўваюцца пры вёрстцы сайтаў).  Набор літар? А вось дызайнэры сьцвярджаюць, што для сапраўдных гікаў гэтая фраза гучыць вельмі рамантычна.

Акрамя значака, кампанія выпусьціла яшчэ магніт і цішотку з такім жа надпісам. Каштуе ўсё дастаткова танна.

А вось яшчэ адна фіча – значак «Ты твіт». Нехта зь неабазнаных падумае, што яго абражаюць. Але ж мы з вамі людзі прасунутыя, твітэр юзаем як мама не гаруй… 

Набыць нешта  падобнае можна у краме стваральнікаў.

Каментары

Аўтар: Anonymous (госьць)
Дата: нядз, 12/20/2009 - 13:09

Bajan)

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

Таксама чытайце