Swishing!

Забудзьце, што такое грошы

Згадайце школьны падручнік па гісторыі. Таму што вяртаюцца часы натуральнага абмену.

Паныла. Восень. Хочаш быць яркім у новым палітоне ці штанцах? А па кішэнях гуляюць суворыя вятры? У сэкандзе завоз быў на тым тыдні і ўсё прыстойненькае даўно разьмялі?
А вось у Танькі палітон зачотны, а ў Сьветкі штанцы якраз твайго памеру, ёй жа трахец завялікія.

Што рабіць?
Тэрмінова спускаць апошнія грошы з мабілкі, каб патэлефанаваць Таньцы ды Сьветцы і дамовіцца на сустрэчу. Нагода? SWISHING!

Неглыбокія карані
Яго прыдумала ў 2000 годзе спадарыня Люсі Шы. Банальна, каб аб’яднаць любоў да новага і нежаданьне павялічваць выдаткі. А пасьля таго як пра гэта распавялі па BBC, swishing зрабіўся папулярны. Чаму не? “Не спускай грошы, ратуй плянэту, весяліся!” - як тут не далучыцца?

Што за?..
Выдатная магчымасьць сустрэцца зь сябрамі, пабалакаць пра жыцьцё і пры гэтым абнавіць гардэробчык.
Раз. Абіраеце месца і цягнеце ўсё тое, чым гатовыя дзяліцца зь сябрам. Цягнем толькі чысьценькае і “прылічнае”.
Два. Дасьведчаныя свішэры раюць на сустрэчу ўзяць белага вінца ды сыр. Кажуць, так лепш ідзе працэс.
Тры. Залатое правіла: не зьбірацца менш за тры. Так-так. Калі нас шмат – мы сіла. Альбо, калі ты прынесла дзьве спаднічкі, вынесьці можаш колькі заўгодна.

Экспэрымэнт

Сяброўкі Ксюша і Воля пагадзіліся на swishing-экспэрымэнт. Трэці чалавек быў, здымаў працэс.


Гэтым разам было вырашана ня проста памяняцца шалікам да пальчаткамі, а замахнуцца на кардынальны абмен.
swishing

swishing

Атрымалася нечакана. Вынікамі сяброўкі, у прынцыпе, засталіся задаволеныя. Адна так бы і хадзіла, другой у такім толькі патусіць.
swishing

swishing
Дзяўчаты  зусім ня супраць правесьці swishing party ужо без падглядваньня.
swishing

swishing

Такім чынам, па выніках першай вечарынкі:

Чаму  “Так”?
Таму што арыгінальна, весела, нечакана, танна і аб’ядноўвае.

Каму “Не”?
Няблізкім людзям; тым, каму гардэробчык яўна не па фасоне; тым, каму не па памерах; сквапным.

Рэакцыя
Працэс не прайшоў незаўважаным. Некаторыя не маглі стрымліваць захапленьня, іншыя ўспрымалі ўсё як звычайны жарт. Самыя ж адчайныя пагаджаліся на падобнае ўжо са сваім удзелам. Так што чакайма свішынг-вечарынкі! Ці муціце свае.

Swishing крочыць па плянэце!
Калі яшчэ застаюцца сумневы ў тым, што нехта так робіць – прэч іх!
- Брытанцы, мабыць, пакутуючы ад фінансавага крызісу, ужо ня ладзяць паці на хаце, а папросту мяняюцца онлайн.  
- Ня сьпяць і бэльгійцы, на першую сустрэчу прыцягнуўшы ажно 18 чалавек. Сьцьвярджаюць, што ўсе сыйшлі задаволеныя (вэрсія толькі нідэрляндзкамоўная, затое можна пазырыць здымкі).
- Асноўны сьвішынг-сайт - http://www.swishing.org
- І куды ж без сацыяльных сетак?

Каментары

Аўтар: Dvernik (госьць)
Дата: аўт, 03/02/2010 - 18:49

Шутки - шутками, и тренды - трендами, но скоро у нас тут точно начнется натуральный обмен... И не потому что модно, а просто государству деньги очень нужны!

Аўтар: Robertson21Mamie (госьць)
Дата: нядз, 03/21/2010 - 11:17

It's well known that money makes us autonomous. But what to do when somebody does not have money? The one way only is to receive the credit loans or just car loan.

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

Таксама чытайце