Твіпл схавае

Іх адказ Твітэру

Чуецца сэрцам ды нэрвамі, апантаныя мікраблогеры шмат каго ўжо давялі да апошняй стадыі агідлівай нянавісьці. Замест кніжак у траліках ды ўборных чытаюцца твіты, замест узбураных званкоў сябрам пішуцца CapsLock’aвыя твіты, твіты ядуцца на абед, твітамі высіраюцца і твітамі ж падціраюцца. Але, як бы ты ні запырскваў інтэрнэт-гікаў сьлінай сваіх аргумэнтаў, у недалекай будучыні і табе прыйдзецца далучыцца да мікраблогерскай касты – інакш будзе нельга.

Усе ж такі неяк няёмка юзаць сэрвіс, які некалі таптаў нагамі… Дзякуй Інтэрнэту, ёсьць шмат альтэрнатываў ці, калі хочаш іх так назваць, “пратэстаў” Твітэру.

“Пагаўкацца” на яго можна ў макраблогу Woofer. Гэта фіча для, тых, хто ня ўмее пісаць мэсэджы карацей за 1400 сымбаляў. Паглядзеўшы на дызайн і функцыянал сайту, непазьбежна азадачышся пытаньнем: гэта што, Twitter? Адказ на яго вельмі канкрэтны і знаходзіцца тут .
твітэр, альтэрнатыўны твітэр, інтэрнэт, новыя медыі, трэнды

Стваральнікі Woofer’а пайшлі шчэ далей, але гэтым разам у зусім іншым кірунку, і забацалі нанаблог-сэрвіс. Squeake  – прытулак адборных талентаў: ня кожны здолее ясна выразіцца праз 14 сымбаляў. Прычым, дакладна 14, ні больш, ні менш! У астатнім усё тое ж самае, уключаючы пытаньне і адказ.
твітэр, альтэрнатыўны твітэр, інтэрнэт, новыя медыі, трэнды
Для тых, хто трафік ня лічыць або проста “вісіць” па інтэрнэт-відосах, ёсьць мікравідэаблогі.

Даволі пантовы сэрвіс 12seconds.tv канэкціцца з вашымі Facebook- і Twitter-акаўнтамі і дазваляе посьціць дванаццацісэкундныя ролікі, якія можна прагледзець у любой зь пералічаных сацыяльных сетак. Прычым запісваюцца яны праз флэш-плагін на старонцы, без усялякага софту альбо пры дапамозе мабілы. Сюды ж прыходзяць прызначаныя асабіста вам твіты, на якія можна адказаць і тэкстам, і відэа. 
твітэр, альтэрнатыўны твітэр, інтэрнэт, новыя медыі, трэнды

Ёсьць і больш просты варыянт мікравідэаблога: 15s.viddler.com.  Ён менш наварочаны, затое здымаць тут можна на 3 сэкунды даўжэй.
твітэр, альтэрнатыўны твітэр, інтэрнэт, новыя медыі, трэнды

Яшчэ адна вельмі прасунутая і карысная штука – blip.fm  – цікавы мікс аўдыёблогу і ўласнай радыёстанцыі. Тут можна адзначыць улюбёнае музло, сэрвіс сам яго знойдзе ў сеціве і зробіць даступным з тваёй старонкі. Лёгкі спосаб дзяліцца песьнямі ды кліпамі, а пры наяўнасьці бабла ды сумленьня - і купляць яго на Amazon і iTunes.

Кожны адзначаны трэк можна суправадзіць камэнтамі, якія будуць бачныя ва ўсіх папулярных сацыяльных мэдыях.
твітэр, альтэрнатыўны твітэр, інтэрнэт, новыя медыі, трэнды

Каментары

Аўтар: Anonymous (госьць)
Дата: пан, 11/09/2009 - 11:53

Спасибо, интересно.

Хотя, твиттером пока пользуюсь. как еще одним список ссылок.

Аўтар: nonono (госьць)
Дата: пан, 11/09/2009 - 13:40

RT @dziuba : Ня баба ты бяз клітара і не мужык бяз Твітэра.

Аўтар: Kalinka (госьць)
Дата: пан, 11/09/2009 - 15:00

"Вельмі прыемна". А я карыстаюся твіттэрам. І мяне (і ня толькі мяне) абураюць словы, з якіх пачынаецца артыкул...

І нягледзячы на змест, я не буду спасылацца на артыкул у тві...

Я разумею: напісаць добра альбо нейтральна - эта нецікава, нада ж "высірацца" (вашая цытата, да?), каб на цябе звярнулі ўвагу? І пачалі абурацца - і павышаць колькасць наведвальнікаў...

Я ўпэўнена, што гэта - ня лепшы выхад. Што калі рабіць добра - віруснае прасоўванне будзе ўзнікаць само сабой - і без такіх "острот"...

Усяго найлепшага...

Аўтар: nonono (госьць)
Дата: пан, 11/09/2009 - 15:02

гэта ж іронія і гумар у аўтара) мір вам!

Аўтар: nonono (госьць)
Дата: пан, 11/09/2009 - 15:06

А, дарэчы, магу запаліць твіт-акаунт аўтара)

Аўтар: Kalinka (госьць)
Дата: пан, 11/09/2009 - 15:09

Й што я буду з ім рабіць? :)) Крыць пракляццямі ці прапарцыянальна "жартаваць"? Дзякуй, ня трэба :)

Аўтар: Kalinka (госьць)
Дата: пан, 11/09/2009 - 15:07

Гумар можа быць розным. І трэба - асабліва спецыялістам слова - адчуваць тую грань...

І вам ;-)

Аўтар: editor
Дата: пан, 11/09/2009 - 15:07

Дарэчы, рэдактар сего, не пабаюся гэтага слова, партала, таксама не пагаджаецца з крэа-выказваньнем аффтара. Таму вы не адна! Fight!

Аўтар: tweetalik (госьць)
Дата: пан, 11/09/2009 - 15:39

а чего ж тога постите?

Аўтар: editor
Дата: пан, 11/09/2009 - 15:44

А патамушта "меркаванне рэдакцыі можа не супадаць з меркаваннем калумніста". Лакальныя праявы свабоды слова, а вось ужо які скандал, ай-яй-яй!

Аўтар: гай юлий цеслер (госьць)
Дата: пан, 11/09/2009 - 15:32

как па мне, так твитэр - гауно

Аўтар: nonono (госьць)
Дата: пан, 11/09/2009 - 15:41

аргументуйце

Аўтар: кот баюн (госьць)
Дата: пан, 11/09/2009 - 18:42

эээх, а як жа за жызнь пабэзэ, перацерці там чаго, калі ўвесь час у твітары?

Аўтар: Meganvj (госьць)
Дата: сер, 01/13/2010 - 21:01

That is indispensable to complete a high level thesis when people are at study at the university. Hence, your superb article related to this post could be a very good issue for the thesis write composers.

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

11 + 1 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.

Таксама чытайце