Уся рэч у цыцках

Аўгіня Манцэвіч пра тры пары цыцак, якія кінулі выклік беларускай палітыцы

Спачатку мы выходзілі тысячамі на вуліцы, трымаючы ў руках расцяжкі і выкрыкваючы лозунгі. Потым мы ставілі намёты ў цэнтры Менска. Затым нас забіралі за публічнае паяданне марожанага на Кастрычніцкай плошчы. Нас закідвалі ў аўтазакі за запаленыя свечкі. Пасля нам забаранілі пляскаць у ладкі. І ўрэшце мы пачалі проста моўчкі выходзіць на вуліцы. Беларускія пратэсты эвалюцыянавалі і мінімалізаваліся. Яны звяліся да нераблення нічога.

А тут дзёрзкія ўкраінкі прымусілі самых смелых з нас шырока разявіць раты. Мала таго, што яны эпатажна выставілі напаказ свае цыцкі, дык яшчэ і пасягнулі на самае недатыкальнае – на прыступках КДБ яны крычалі «Жыве Беларусь!» з партрэтам Лукашэнкі на спіне. На такое не рашаўся ніводзін беларус.

У шоку, відаць, былі і самі працаўнікі спецслужбаў. Тры хвіліны распранутыя ўкраінкі беспакарана выкрыквалі самы апазіцыйны лозунг сучаснай Беларусі ля ўвахода ў самае жэрла беларускага рэжыму.

Аднак цуду не здарылася. На наступны дзень актывістак руху Femen знайшліся ў лесе збітымі, з абстрыжанымі і аблітымі зялёнкай валасамі. Пра тое, што ім давялося перажыць за гэты час, дагэтуль гудзіць увесь інтэрнэт. Аднак самае цікавае, на мой погляд, – каментары саміх украінцаў.

«Тры хвіліны распранутыя ўкраінкі беспакарана выкрыквалі самы апазіцыйны лозунг сучаснай Беларусі ля ўвахода ў самае жэрла беларускага рэжыму».

Суайчыннікі называюць актывістак «прастытуткамі-эксгібіцыяністкамі», радуюцца і шчыра дзякуюць беларусам, што правучылі гэтых «голых дэгенератак». «Малайцы, беларусы! Даўно варта было паставіць іх на месца, а то зусім абарзелі», – піша адзін з ананімных каментатараў. А іншы дадае: «Спадзяюся, наступным разам КДБ іх у тым лясочку і закапае. Правільна, мужыкі!»

Правакацыйныя Femen даўно ўжо нагналі аскому многім украінцам. Кажуць, іх ніхто там не ўспрымае ўсур’ёз. «Я з Украіны, – піша чарговы каментатар. – Мне заўсёды было сорамна, што гэтыя дзяўчаты – украінкі. Дзякуй беларусам, якія ім управілі іх бруднацывілізаваныя мазгі». 

Зрэшты, ва Украіне ўсіх, хто займаецца палітыкай, даўно ўжо не ўспрымаюць усур’ёз. Там больш не вераць у пратэсты па сумленні. У нас жа наадварот – тых, хто ідзе ў палітыку, успрымаюць надзвычай сур’ёзна і патрабуюць ад іх сур’ёзных дзеянняў. А тут – такі дзёрзкі кпін літаральна ў твар. І нават не зразумела – у твар калгаснаму рэжыму ці ў твар пінжачнай апазіцыі.

І не дзіўна, што многія, як ва Украіне, так і ў Беларусі, проста не паверылі, што на актывістак Femen маглі надзець мяхі, завезці ноччу ў лес, распрануць, абліць галовы алеем і пагражаць спаліць. Ды ну, якое там! Гэта проста чарговая акцыя, яшчэ адна спроба піяру.

Нашае мачысцкае грамадства, дзе асновай ёсць яйцы, а жанчына, як вядома, мусіць варыць дома боршч, скалыхнулася. Тры пары цыцак на прыступках КДБ кінулі выклік нашаму патрыярхальнаму, кансерватыўнаму строю. Магчыма, гарачых украінцаў з іхнай амаль анархіяй такім ужо і не здзівіш. Аднак для сур’ёзнай беларускай палітыкі, дзе гімнам спяваюць або «Мы, беларусы – мірныя людзі», або «Магутны божа» са слязамі на вачах, менавіта цыцкі могуць аказацца тым самым штуршком, якога нам так не стае, каб беларуская палітыка зрабілася жывой і цікавай.

На цыцкі зрэагавалі па абодва бакі барыкадаў. Чаму звычайныя маўчуны раптам пачалі так жорстка рэагаваць і прапаноўваць дзяўчат закапаць? Ясна – актывісткі амаральныя! Хто ў здаровым розуме аголіцца ў цэнтры горада? Але хто тут больш амаральны: той, хто цыцкі паказаў, той, хто прапанаваў за гэтыя цыцкі закапаць, ці той, хто за гэтыя цыцкі ўдарыў жанчыну?

Выйшла так, што менавіта цыцкі скалыхнулі нашае балотца. І, на жаль, у спробах змаралізаваць амаральных актывістак выявілася яшчэ большая гніль. Таму і атрымалася, што калі жанчыны не стаяць ля пліты з чарпаком, то яны апынаюцца ў лесе голымі па пояс з аблітымі зялёнкай валасамі. Нават калі гэта не беларускія жанчыны, а ўкраінкі, якія проста паспрабавалі зрабіць за беларусак іхную справу.

Share

КАМЕНТАРЫ СПАЧАТКУ СТАРЫЯ СПАЧАТКУ НОВЫЯ

alt-r

23-12-2011, 13:00

Пра балота, яйцы і боршч — усё у кропку.
Viva la цыцкі!

Адказаць

12345

23-12-2011, 13:17

к феминизму деятельность девочек этих отношение имеет весьма посредственное. скорее наоборот. они эксплуатируют физиологию, а не стараются привлечь внимание общественности каким-либо другим способом, продемонстрировав свой ум, талант и осведомленность в политических процессах. так что не надо тут про вызов патриархату.

Адказаць

Петюня

23-12-2011, 16:32

Может философско-политическую статью написать у Гигина?

Адказаць

Artpillar

30-12-2011, 18:41

Абсолютно с Вами согласна!
Они прекрасно знали, что это рискованное предприятие и намеренно шли на него. Они нарывались на неприятности и их получили. Конечно же, это совершенно не оправдывает действия гэбэшников! Но если фенем заявляют, что с ними жестоко обошлись, они этого не ожидали(!), то зачем тогда лезть на рожон и заявлять о планируемых новых акциях?

Кроме того, меня особенно удивило последнее предложение автора: Нават калі гэта не беларускія жанчыны, а ўкраінкі, якія проста паспрабавалі зрабіць за беларусак іхную справу.

Выходит, что стоять с голыми сиськами - это призвание истинных женщин, по-настоящему болеющих за свою страну? Очень действенное средство борьбы с тоталитарным режимом. И вот КГБ описалось от страха, а Лукашенко побежал в Гаагу с чистосердечным признанием. Ну не смешите, товарищи!
Более того, подобными заявлениями автор плюнула в лицо всем тем женщинам, которых Дерьмошина недавно обвиняла в политической деятельости.
Сиськи - это все те же борщи, только усугубленные в несколько раз.

Да, можно согласиться с тем, что активистки фенем эпатировали публику, да вышло у них это с юмором, но говорить о том, что это именно то, чего не хватало нашему консервативному народу, просто нелепо. Каждый, конечно, имеет право выражать свою гражданскую позицию разными способами, но только не нужно путать героизм с эксгибиционизмом.

Адказаць
ava

Александр Тарантей

23-12-2011, 19:00

Как это на сегодняшней пресс-конференции не спросили у батьки понравились ли ему сиськи?!

Адказаць

Вольга Карач

24-12-2011, 15:02

Класс! Дзякуй! Згодная. Вольга Карач

Адказаць

talash11

24-12-2011, 18:46

Блакітная гэбэшная гамасня была ў шоку, нават прыемна ))) А такога сісястага Лу-Лу я яшчэ не бачыў!!! Малайцы украінскія сіські!!!

Адказаць

duner

26-12-2011, 14:41

К сожалению, все у нас будет как обычно - "людишки погалдят, погалдят и угомонятся" (с)

Адказаць

muzzi

03-01-2012, 22:42

Уммм....знакомая мелодия. Есть у меня такая знакомая, тоже ей борщи не нравились. Правда, пока свои дети не появились.
И от мужской части общества: никому ваши борщи не нужны, мадам, можете спать спокойно.

Адказаць

jogana

06-01-2012, 06:44

One thing is clear: Femen is better known in the world than any Belarusian group of activists - and their protest action in Minsk created more international attention than any other protest action in Belarus since July 2011. With other words: Femen activists know what to do and - unlike the Belarusian blogosphere-inteligentia - Femen activists take the risk to ACT instead commenting actions of others only. That's why these women are able to deliver the message(s) of their protest to the public - not only inside Belarus - but also across the borders of the country.

In reality they did not show tits - but balls to a society of mama's boys - and some of these mama's boys took revanche like only cowards can do it. Some in the forests and some by commenting. Morally such guys are all the same.

Адказаць

Andy

11-01-2012, 11:38

Хороши сиски аж руки к монитору тянутся.

Адказаць

КАМЕНТАВАЦЬ