Новае паганства

Аўгіня Манцэвіч пра тэорыі змоваў і містыфікацыі 2.0

Чалавек ужо даўно зразумеў, што зямля не стаіць на трох кітах, што яна ўсё ж такі круціцца, што навальніца – не справа Перуна, а ўсяго толькі шэраг электрычных разрадаў, і што Сонца – не зброя Дажбога, а проста згустак плазмы. Аднак гэтыя веды не пазбавілі чалавецтва схільнасці да прыдумвання міфаў і містыфікацыі. І схільнасць гэтая перайшла на новы ўзровень – скажам так, містыфікацыі 2.0.

Амерыканцы самі зладзілі тэракт 11 верасня, каб распачаць вайну ў Афганістане ды Іраку. Масква падстроіла авіякатастрофу пад Смаленскам, у якой загінуў прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі, тым самым адным махам пазбавіўшыся няўгодных людзей у Еўропе. Вытворцы цукру – у змове з вытворцамі лекаў ад дыябету. А Касперскі сам запускае вірусы ў інтэрнэт.

«ВКонтакте» і Facebook прыдумалі ў ФСБ і ЦРУ. А айфоны маюць іншапланетнае паходжанне і кампанія Apple выцягвае іх з бяздоння Мексіканскага заліву. Ну і, вядома ж, глабальнае пацяпленне прыдумалі, каб апраўдаць выпрабаванне кліматычнай зброі. Ці не. Яго прыдумалі літоўцы, каб прыцягнуць турыстаў на Балтыйскае мора.

Хто з вас не сустракаў чалавека, упэўненага, што ў выбуху ў менскім метро вінаваты «крывавы рэжым»? Ці, можа, вы і самі так думаеце? Пасля выбуху прайшло ўжо амаль паўгода. Даволі шмат для таго, каб некаторыя людзі паразважалі і ўрэшце прыйшлі да высновы, што, можа, не ўсё так проста. Навошта каціць бочкі на ўладу? Хто яго ведае, можа, гэта і праўда гэтыя два пацаны?

І вось цяпер у нас адбываецца суд. Можа быць, самы першы за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі сапраўдны суд. Самы-самы сапраўдны. А мы ўсё ніяк не можам у яго паверыць. Мы не можам паверыць, што на месцах падсудных – сапраўдныя злачынцы, а 550 тамоў іхняй справы не сфабрыкаваныя. Ды ясна, як можна паверыць у сумленнасць суда, калі мы ўжо не памятаем, калі гэты суд быў сумленны апошні раз? Мы зноў шукаем палітычны падтэкст. І вядома ж, яго знаходзім.

Адным ударам каменнага молата наш уяўны Пярун узрывае метро. Малады Ярыла спусташае паліцы з грэчкай у крамах. Дажбог накручвае курс бакса ў абменніках. Сварог штогод затапляе Нямігу.

Нават у самай складанай справе па самых дробных нестасоўках нам хочацца простага тлумачэння. А калі простага тлумачэння нам на сподачку не падносяць, мы знаходзім сваё. Паліттэхнолагі ўсяго свету ўжо даўно выкарыстоўваюць тэорыі змоваў для «праграмавання» насельніцтва, асабліва ў крызісныя часы. Вось толькі беларускія рэаліі прымушаюць думаць па-іншаму. У тое, што хтосьці наўмысна закідвае ў галовы беларусаў тэорыю змовы вакол выбуху ў менскім метро, верыцца слаба. За 17 гадоў прамыўкі мазгоў мы настолькі спрытна навучыліся самі знаходзіць тлумачэнні ўсяму, што не можам спыніцца ні на секунду. Нам хочацца адказаў на пытанні. І мы самі іх сабе даем. Бо адзіны па-сапраўднаму сумленны адказ – «А Дажбог яго ведае!» – нас не задавальняе. 

Гэта і ёсць нашае спрадвечнае паганства. Мы не так і далёка прасунуліся з першабытных часоў. Нам усё яшчэ трэба верыць, што, калі здараецца бяда, гэта мы разгневалі багоў. Мы па-ранейшаму верым у іх. Кіраўнікоў «крывавых рэжымаў» мы надзяляем звыш’якасцямі, дэманізуем. Яны ў нашым уяўленні – магутныя перуны з лукам і стрэламі. Адным ударам каменнага молата наш уяўны Пярун узрывае метро. Малады Ярыла спусташае паліцы з грэчкай у крамах. Дажбог накручвае курс бакса ў абменніках. Сварог штогод затапляе Нямігу. А Вялес прадае ўсю каўбасу маскалям.

Нашыя багі хітрыя і бязлітасныя. І нам нічога не застаецца, як толькі прыносіць сябе ім у ахвяру.

Share

КАМЕНТАРЫ
СПАЧАТКУ СТАРЫЯ СПАЧАТКУ НОВЫЯ

Ihar

29-09-2011, 16:30

Не разумею, чаму калумніст вылучыў паганства са спіса іншых рэлігійных аблудаў. Гэтая зацемка магла з такім жа поспехам мець назву "Новае хрысціянства" ці "Новая рэлігія", а найлепш - "Новая аблуда".

Адказаць

Федор Сумкин

29-09-2011, 16:30

Хорошая статья. Может, может и правда впервые за 17 лет справедливый суд.. Я после теракта очень много думал.. версии, объяснения.. Правды все равно в ближайшее время не предвидится..

В одном я могу быть уверен, что в случившемся ( даже если это и не был прямой заказ "режима") виноваты в первую очередь власти и спецслужбы. Виноваты в лучшем случае в халатности, в том что пропускают мимо очевидное, в том что все силы милиции и КГБ направлены на поддержание власти а не создание порядка в стране и обществе. Чем нужно вообще заниматься и каким местом думать чтобы не найти пацана за несколько лет и несколько терактов, явного непрофессионала, зато по отчислять из вузов тысячи студентов да посажать по тюрьмам кучу невиновных людей? Это еще только тот беспредел что уже совсем в открытую и на поверхности... да вы посмотрите на них? Там должны элиты служить, достойные люди, а они из-за отсутствия необходимости использовать мозг совсем , простите, отупели и зажрались.
Не говоря уже о том что в лучшем случае ( если ребята и правда сами додумались взорвать), именно этот режим и смог породить таких существ.
После подобных вещей по совести тысячи людей должны были бы подать в отставку, потому что едят свой хлеб за наш счет, не обеспечивая даже банальным минимумом даже для тоталитарного режима - безопасности своего народа.
P.S. и этот минимум касается не только теракта. Если о преступности не говорят, не значит что ее нет. У меня в квартале ( в довольно приличном районе) только за прошлый год троих парней зарезали, не по статистике, это только те преступления по которым участковый интересовался "не видел ли кто-чего, не слышал ли криков".

Адказаць

пила-4

29-09-2011, 20:50

Мне кажецца, нам всем не хватает способности проанализировать всю ту информацию, которая есть... Мы отключаем мозги и хотим потреблять чужие выводы. Кто-то же говорил, что 90% информации шпионы берут из открытых источников. Правда, я как-то пытался так анализировать. Пришел к таким выводам, что хоть завтра собирать сумки и валить из страны. Поэтому лучше уж так - с чужими теориями и собственными поверхностными выводами...

Адказаць

Алег Барцэвіч

30-09-2011, 00:16

Выдатны артыкул. Мяне таксама заўжды здзіўляюць людзі, якія вераць у тэорыі кшталту "Элвис жив, а Кеннеди ранен". Прычым глупей за ўсё, калі сярод іх аказваюцца твае сябры ці знаёмыя. Тады ўжо і не ведаеш, як рэагаваць :) Ніякія ўяўныя карысці не маглі б прымусіць амерыканскі ўрад узарваць World trade center - сімвал фінансавай магутнасці, Пентагон - сімвал вайсковай магутнасці, ды Белы дом - сімвал палітычнай магутнасці ЗША (менавіта туды ляцеў апошні самалёт, які разбіўся ў Пенсільваніі). Сукупныя эканамічныя страты ЗША склалі каля 2-х трыльёнаў $! Пра якія карысці ад атакі на Афганістан (ці нейкія іншыя) ідзе гаворка?

Што тычыцца нашага 11 красавіка, то для мяне відавочна, што гэтага НЕ ЗРАБІЎ А.Лукашэнка. Таму што ў адну хвіліну ўзарваць міф аб "краіне спакою і стабільнасці", міф, які выбудоўваўся ім гадамі, на якім будуецца ўся дзяржідэалогія - для гэтага, лагодна кажучы, трэба апошнім неадэкватным вар'ятам. А такім ён (яшчэ) не з'яўляецца. І як паказвае сённяшні дзень, ніякага закручвання гаек не было, і ніякай (нават часовай) карысці рэжыму гэта не прынесла.

Ці здзейснілі тэракт тыя, хто зараз сядзіць на лаве падсудных? І ці здзейснілі яны ўсё іншае, што ім сёння прыпісваюць? Ці на іх папросту павесілі ўсіх сабак? Гэтае пытанне асабіста для мяне застаецца адкрытым. Між іншага таму, што, як піша аўтарка, цяжка "паверыць у сумленнасць суда, калі мы ўжо не памятаем, калі гэты суд быў сумленны апошні раз".

Адказаць

ясь

30-09-2011, 09:44

адміны, вапруце калі ласка:
у RSS лінкі на загаловак вядуць на нейкую старонку з формай каментарыю. сам артыкул там знайці нельга.

не толькі ў гэтым артыкуле - ва ўсіх так :(

Адказаць

34mag

30-09-2011, 12:10

Дзякуй, выправім.

Адказаць
ava

aravak

30-09-2011, 21:23

спасибо за замечание, исправили

Адказаць

тут

30-09-2011, 10:30

ніхто не надзяляе звышякасцямі рэжымы і іх кіраўнікоў (хіба што ў афрыцы).
але ж скажыце мне, ці не мае кдб і іншыя мусары ў нашай краіне зверхмоц? ці не могуць яны зрабіць так, каб чалавек знік без слядоў?
прыемна, што аўгіня мае такі лёгкі погляд на нашу існасць. але ж
мой сябар цяпер сядзіць у турме па ліпавых абвінавачаннях. другі мой сябар, якога я ведаў ледзь не 10 год, апынуўся інфарматарам кдб. ніхто не кліча абурацца ці закопвацца ў зямлянкі (хоць і ў гэтым ёсць сэнс з іншага боку), але ж і не трэба пачвару ўяўляць казачнай феяй.
у мяне ёсць такія знаёмыя, каму пофіг, што адбываецца ў краіне. ім цікава набухацца і ператрахацца адзін з адным на модных тусах. нічога не маю супраць іх. але ж тады й ня трэба лезці са сваімі меркаваннямі туды, што не тычыцца тусовак.
жывеш гэтым - хопіць розуму быць аб'ектыўным, інакш не атрымаецца, калі чалавек адэкватны. не жывеш гэтым - не трэба нават і спрабаваць судзіць людзей.

Адказаць

ads

30-09-2011, 20:49

цудоўна, спадабалася!

Адказаць
ava

Метод Гаусса

01-10-2011, 11:36

Уже сделали из мелочи дело не меньшее, чем Ласло Райка, Трайчо Костова, Рудольфа Сланского и Бухарина в одном лице. Да и режиссера можно было бы более талантливого нанять..

Адказаць

STRELEZ

03-10-2011, 10:38

По поводу 11.04.11 есть вполне убедительная версия, что бомба была заложена в тумбе скамейки. Поэтому говорить о подлинности суда - дело сомнительное.

Адказаць

Веся

06-10-2011, 10:32

"Мы не можам паверыць, што на месцах падсудных – сапраўдныя злачынцы, а 550 тамоў іхняй справы не сфабрыкаваныя. "

Насамрэч ня можам, бо ня ведаем, што там здараецца на судзе, аніводнага слова не чуем (такі суд павінны быў асвятляцца на тэлебачанні ад кропкі да кропкі, каб усе маглі чуць і слухаць, хто што пытае і хто як адказвае), бо ня можам пайсці з працы - устане канвеер навучнай мыслі, бо ня можам запісацца да урача - трэба хадзіць апасля працы нават калі няма ужо прыему, чамусьці павінны катацца на сяльхозработы (ці збіраць даведкі паурачах), калі гэта нават не наш выбар, бо звольняць і яшчэ шмат чаго ня можам...

А які Пярун так паважаную спадарыню уджаліў, что ей пагньскія богі так абрыдлі?... Яны тут якім бокам? Ці мо Дзеда прасілі вазвярнуць "на радзіму", а мо капішча дзе пабудаваць на свае грошы?...

Адказаць

litota

06-10-2011, 14:44

Хто ж сказаў, што мне паганскія богі абрыдлі? :))) А якім яны тут бокам, я напісала :)

а ўвогуле так, гаротныя беларусы, нічога ня можам... ;)

Адказаць

БааБ

06-10-2011, 12:06

Час усе расставiць на сваi месцы!!!

Адказаць
ava

Агнявіт Воўк

06-10-2011, 12:55

За што ж вы так дзедаву веру ня любіце? Увогуле, тое пра што вы пішаце - больш датычна юдэа-хрысцьянскага Яхвэ. Ён там тысячамі людзей забівае...

Адказаць

litota

06-10-2011, 14:49

ды дзе вы пабачылі, што я іх не люблю. я іх люблю і баюся настолькі ж, наколькі іх любілі і баяліся старажытныя беларусы )

Адказаць

Яраслаў

06-10-2011, 20:02

Артыкул цалкам адпавядае маім думкам. Прыемна)

Адказаць

Nadia

07-10-2011, 11:31

интересно, а как еще назвать человека, который в этот ужас метро своего сына поволок - апошні неадэкватны вар'ят, именно так!
да и вообще, какой-то странный подход в статье... я например встречаю людей, которые реально думают, что эти товарищи на скамье подсудимых виновны на все 100. они любят режим... может Лу и не отдавал приказ о взрыве, но как же он был ему кстати - отвлечь народ от "дурных" мыслях о долларе и грозящем дефолте, продемонстрировать очередной раз своему народу "горячолюбимому" свою власть по типу "мы найдем всех негодяев, ай-ай, какой ужас, это все внешние недруги, мы их победим". Не знаю, может кому и впаривали идею о том, что это все сфабриковано, но включить логику и увидеть закономерности (выгоды для режима) - совсем просто, и многие это делают не по чьей-то указке, а потому что так мыслят!

Адказаць

Мария

09-10-2011, 20:31

Странная статья. то есть мы сомневаемся в том, что там настоящие виновные, потому, что не помним, когда суд был справедливым? а почему мы ДОЛЖНЫ верить, что там НАСТОЯЩИЕ виновные? это нам и должен доказать суд, который -- не прежде, а конкретно в этом случае -- как-то очень не по-судебному себя ведет, провоцирует, например, потерпевших фактически на линчевание, спрашивая : "Какого наказания заслуживают ПОДСУДИМЫЕ?", хотя заслуживают ли они вообще наказания -- суду и предстоит разобраться. газеты не печатают и половины новостей из суда, СМИ вообще предпочитают нагнетать эмоции вместо фактов и действуют на психику слезами потерпевших и подробными рассказами о том, как именно погибли и пострадали жертвы. как только из нас пытаются вытянуть эмоцию, не давая достаточных и убедительных фактов, -- разумеется, каждый здравомыслящий человек станет сомневаться в том, что ему говорят. тем более так гремело витебское расстрельное дело, когда казнили невиновного, а спустя несколько лет нашли преступника. а подсудимый тоже сознавался в содеянном. почему же ни одно СМИ об этом не написало? суд и начинается с сомнения. и все начинается с сомнения. не путайте мифы с сомнением. их два совершенно разных сознания создают. мифотворцы не сомневаются.
фраза о 17 годах промывания мозгов умилила, если учесть, что автору не больше 28 лет.
вы не думаете, что человеку в принципе свойственно искать всему объяснение и ответ, а не только тем из человеков, которым "промывали мозги"? словом, сомнительная статья. прискорбно.

Адказаць

Alies

19-10-2011, 21:31

zgodny z awtaram na kont suda. tuda mozhna legka patrapic. sam tam byl. u zali shmat svabodnykh miescaw. i nies usio tam tak prosta. ja taksama dumaju, shto use getya razvazhanni pra krywawy regim - fignia. tam ests i pytanny pa getaj sprawe alie ests i dokazy

Адказаць

КАМЕНТАВАЦЬ