Любоў і спорт
Алег Гаруновіч пра смутныя часы беларускага спорту
Спартовы свет Беларусі жыве прадчуваннем. Вось-вось будзе прыняты (хаця «вось-вось» цягнецца ўжо некалькі месяцаў) указ прэзідэнта аб падтрымцы спорту. Раней такіх указаў было шмат. Для хакея, футбола, валейбола – ледзьве не кожны від меў свой «дакумент», які дазваляў смактаць грошы з бюджэту. А цяпер рыхтуецца гэтакі ўніверсум, які ашчаслівіць усіх адразу. Ці не ашчаслівіць. Бо галоўная задача ўказа – прымусіць спартоўцаў зарабляць самастойна. Гэта тое, што яны робяць горш за ўсё.
Пасыл дзяржавы зразумелы. Казна хоча пазбавіцца ўтрыманцаў. Але наўрад ці гэта атрымаецца. Спадар Лукашэнка сёлета не раз сустракаўся са спартовай элітай. Усё для таго, каб абмеркаваць указ аб падтрымцы. Яго варыянты распрацоўваюць чыноўнікі ад спорту. Варыянты не падабаюцца галоўнаму спартоўцу. Ён хоча такога, каб раз – і ў космас! Падначаленыя такога прыдумаць не здольныя.
Самы крэатыўны варыянт аднойчы прапанаваў сам прэзідэнт. Дзяржава дае грошы пад вынік. Няма выніку – прадавайце кватэры, машыны і вяртайце грошы. Гэты варыянт не падабаецца спартоўцам. Сёння прадасі кватэру, а заўтра забяруць нырку за тое, што не зрабіўся чэмпіёнам.
Увогуле, гэта добрая тэма для фантазіі – як прымусіць спартоўцаў зарабляць, а не жыць на халяву. Як варыянт, тых, хто часта бывае за мяжой, проста неабходна прыцягваць да развіцця экспарту. Малочная прадукцыя, кілбасы, запчасткі ад трактароў і БелАЗаў – нашы ўсходнія суседзі ўжо фанацеюць ад гэтага. Але трэба ісці далей. Адкрываць новыя краіны. Прадаў еўрапейцу або арабу дзесяціметровы адрэз ільняной тканіны – акупіў частку камандзіроўкі. Так павінен думаць беларускі чэмпіён. Калі ў вас ёсць свае ідэі на гэты конт, дасылайце іх у Дом урада. Там будуць удзячныя.
З нестандартнымі рашэннямі ў Беларусі бяда. Яны патрэбныя не толькі ў спорце. У эканоміцы азарэнні таксама не былі б лішнімі. Але ці бачым мы іх сярод шматлікіх дырэктыў і пастаноў? У нас няма свайго «курса Рузвельта». Няма ідэі свайго НЭПу. Няма хоць нейкай сэнсоўнай праграмы выйсця з крызісу. Можна гаварыць толькі пра разумовую і прафесійную імпатэнцыю тых, хто адказвае за будучыню дзяржавы. Прычым пра эканоміку і днём, і ноччу дбаюць найлепшыя, здаецца, людзі краіны. Што тады казаць пра спорт? Адкуль тут узяцца прарыву?
Утрыманцам кажуць: трэба зарабляць самастойна. І малююць для іх адарваныя ад рэальнасці лічбачкі ў чарнавіках новага закону. Вось, напрыклад, у 2015 годзе футбольныя, хакейныя ды іншыя клубы павінны забяспечыць сабе палову бюджэту. Другую палову дасць дзяржава. Прыгожа гучыць, сапраўды (улічваючы, што цяпер амаль усе грошы – дзяржаўныя)… Але калі клубы нічога не зарабляюць амаль 20 гадоў, адкуль бярэцца вера, што яны пачнуць гэта рабіць? Як зарабляць? Гэта ўсё адно, што чалавеку, у якога няма ніякіх схільнасцяў да бізнесу, сказаць, што ён мусіць стварыць прыбытковую фірму. І хуценька. Такія лічбы нагадваюць нашы дзяржпражэкты па прыцягненню замежных інвестыцый. Там таксама плануюць мільярды, а на выхадзе атрымліваецца пшык.
![]()
Лядовыя палацы ў абласных цэнтрах працуюць ужо па дзесяць гадоў. Думаеце, хакейных талентаў у краіне цяпер больш? Нічога падобнага. Дастаткова паглядзець, як выступаюць нашы моладзевыя зборныя. Выступаюць жудасна. Трэнеры не ведаюць нават, як назбіраць каманды.
![]()
Мне хочацца верыць у лепшае. Я нават гатовы ўявіць неверагоднае: чыноўнікі раптам прыдумаюць элегантнае, як перамога на выбарах, рашэнне ўсіх праблем, а ў Адміністрацыі прэзідэнта гэты законапраект не пакоцаюць. І там будуць прапісаныя пэўныя механізмы (акрамя розных ільгот за камуналку ды іншых падачак), як можна зарабіць. Аднак не вядома, хто будзе рэалізоўваць указ. На сённяшніх кіраўнікоў футбольных і хакейных клубаў надзеі амаль няма. Большасць з іх ведае толькі адзін метад заробку – метад працягнутай рукі, з якой гэтыя людзі вандруюць па кабінетах чыноўнікаў, а таксама па прыёмных розных арганізацый, дзе водзяцца хоць нейкія грошы. Можна сказаць, што ёсць Капскі і ёсць БАТЭ. Але гэта ўсяго толькі выключэнне.
Дарэчы, БАТЭ – бадай адзіны ў краіне клуб, які заклапочаны праблемай менеджараў. Нягледзячы на тое, што ёсць Капскі. Клуб адправіў свайго маладога супрацоўніка ў ліверпульскі ўніверсітэт якраз вучыцца кіраванню ў сферы спорту.
Пытанне, ці могуць беларускія клубы стабільна зарабляць грошы самастойна, даволі цікавае. Хутчэй за ўсё – не. Для гэтага проста няма ўмоваў. Плацежаздольнасць заўзятараў нізкая. Тэлебачанне правы на спартовыя трансляцыі не купляе і яшчэ хоча, каб яму даплачвалі. Таму самаму БАТЭ варта няўдала выступіць у еўракубках, каб фінансавы дабрабыт аказаўся пад пагрозай. Ці давайце паглядзім на хакейнае «Дынама»: самая папулярная каманда Менска, якая збірае аншлагі на 15-тысячніку, паспяхова і актыўна прадае сувенірку, акупляе толькі 8% свайго бюджэту.
У Беларусі для спорту робіцца шмат, але робіцца неяк бесталкова. Быццам і хочуць наверсе як лепш, ды ўсё ідзе не так. Прычым ідзе даволі даўно. Давайце згадаем лядовыя палацы. Не будзем спрачацца, патрэбныя яны ці не. Проста прымем за факт: іх збудавалі. Для чаго? Сярод іншага, каб гадаваць сваіх хакеістаў. Вядома, гульца за год не падрыхтуеш. Але палацы ў абласных цэнтрах працуюць ужо па дзесяць гадоў. Думаеце, хакейных талентаў у краіне цяпер больш? Нічога падобнага. Дастаткова паглядзець, як выступаюць нашы моладзевыя зборныя. Выступаюць жудасна. Трэнеры не ведаюць нават, як назбіраць каманды.
Дарэчы, згодна з прэзідэнцкім указам аб падтрымцы футбола і хакея, 30% дзяржаўных грошай клубы павінны накіроўваць на дзіцячы спорт. Робяць гэта адзінкі, што не ёсць сакрэтам. І я не чуў яшчэ ні разу, каб кагосьці пакаралі за парушэнне гэтай нормы – штрафам або знятымі баламі. Гэта да таго, як у нас рэалізоўваюцца нават адэкватныя ініцыятывы.
Хутчэй за ўсё, спартоўцы вераць, што гэтак будзе і з новым законапраектам. Там напішуць шмат розных рэчаў. Магчыма, разумных. Спадар Лукашэнка ў палымянай прамове ўсім усё растлумачыць (мы пабачым гэта па ТБ). Што нельга некаторым трэнерам зарабляць па 20 тысяч даляраў на месяц і раз’язджаць на «Бэнтлі». Што жыць трэба па сродках. Прадстаўнікі спорту будуць згодна ківаць галовамі. Будуць нават штосьці пазначаць у сваіх штодзённіках. І ўпотай спадзявацца, што жыццё пойдзе так, як ішло раней, нягледзячы на ўказ (такое ўжо здаралася).
Але ранейшае жыццё наўрад ці будзе. Хіба што ў складзе іншай краіны. А пакуль… Ужо сканала беларускае эканамічнае цуда. Вось-вось аддасць канцы сацыяльная мадэль, якой усе так зайздросцілі. Смутны час чакае і пражэрлівы нацпраект пад назвай «спорт». Яму самы час сядаць на жорсткую дыету, як і ўсім іншым непрадуманым праектам нашых біг-босаў.

КАМЕНТАРЫ
СПАЧАТКУ СТАРЫЯ↓
СПАЧАТКУ НОВЫЯ↑
+4 9 5
Д.
12-10-2011, 15:50
Молодым менеджером в Ливерпуле была, кстати, дочка Капского:)
+2 7 5
Дека
12-10-2011, 23:05
Да вроде бы Вашкевич вообще-то...
+4 8 4
Мыш
13-10-2011, 11:33
А якая розніца, Вашкевіч гэта, дачка Капскага, ці нехта іншы? Важна тое, што клуб спрабуе вырасціць менеджэра з заходнімі ведамі і разуменнем беларускай сітуацыі.
+8 11 3
Danila Berencef
13-10-2011, 13:05
есть ещё вариант, что вашкевич - это дочка капского....
+5 7 2
ILya Marchuk
18-10-2011, 12:01
"Думаеце, хакейных талентаў у краіне цяпер больш?"
а причем тут таланты?(результат это 99%упорной долгой работы + 1% таланта)
для результата этого понятно мало, но то что это подняло уровень игры детей в Республике в разы, надеюсь никто спорить не станет.
Спортивный менеджмент понятно у нас в стране еще не развился, но подрезка крыльев надеюсь пнет этот процесс вперед.
Не забывайте еще про сознательность нас самих. Мне довелось пообщаться с сотрудником Евроспорта, немцем и яростным болельщиком Баварии. У них очень четкое понимание экономической состоятельности клубов (самообеспечения Баварии в отличии от Барсы) и роли в этом каждого болельщика, и роли футбольного клуба для земли. Вот такая вот немецкая меркантильность ...