ІП Азаранка
Алег Гаруновіч пра тое, ці можна лічыць Вікторыю Азаранку беларускай спартсменкай
Мне не шкада, што Вікторыя Азаранка прайграла ў фінале выніковага турніру года ў Стамбуле. Але не таму, што я жадаў ёй няўдачы. Проста не ўспрымаю Азаранку як беларускую тэнісістку. Пастараюся растлумачыць чаму, хаця гэта цяжка зрабіць. Бо Азаранка – гераіня. У свае 22 яна выступае на топ-узроўні. Віка шмат што перажыла перад тым, як дабіцца поспеху. Адных толькі траўм, з-за якіх яна здымалася з турніраў, не злічыць. На фоне суперніц Азаранка выглядае хударлявай, але які магутны тэніс паказвае і як пры гэтым крычыць!
У Беларусі мала падставаў для радасці. Больш за тое, у нас усё вельмі хранова. Але трэба неяк падымаць сябе настрой. Трэба кімсьці ганарыцца. Прычым ганарыцца кімсьці з беларусаў (ціпа, мы таксама можам). Спартоўцы тут вельмі дарэчы. А Віка Азаранка – дарэчы ўдвая. Яе поспехі смакуюць газеты, парталы, тэлебачанне. Бо прыемна сказаць/напісаць: «беларуска перамагла», «беларуская тэнісістка выйшла ў наступны раўнд». Наша аўдыторыя любіць Азаранку, хаця і вельмі мала пра яе ведае. Мне падаецца, што Вікторыі «лайкі» беларусаў да ліхтара.
Давайце для пачатку паглядзім, як яна прысутнічае ў нашай медыяпрасторы. Ёсць інфармацыя пра яе выступы, бываюць нейкія каментары з турніраў. На гэтым – усё. Прычым у інтэрв’ю замежным СМІ вы амаль не знойдзеце нейкіх мэсыджаў для Беларусі. А з беларускімі журналістамі Азаранка ўвогуле не размаўляе. Беларускія журналісты, якія амаль не пішуць пра тэніс, неяк усё ж пакрыўдзілі дзяўчыну. Яна не давала суайчыннікам каментароў на Алімпіядзе ў Пекіне. Ігнаравала тых, хто дабіраўся на US Open. Дзеля справядлівасці трэба зазначыць, што Вікторыя паказвала свае зубкі і замежнікам, але на турнірах за такія фортэлі штрафуюць (і нашу суайчынніцу ўжо штрафавалі).
Хтосьці можа прыгадаць, як год таму Азаранка прыехала ў Менск з першай ракеткай свету Каралін Вазняцкі і правяла дабрачынны матч у Палацы спорту. Нібыта выпадковае з’яўленне на корце Аляксандра Лукашэнкі, які нават згуляў з тэнісісткамі, пакінула ўражанне, што гэта было не проста так. Увогуле, беларускія тэнісісты ўмеюць сябраваць з уладай. Гэта добра бачна па Максу Мірнаму. Вядома, спартоўцы маюць свае рэзоны. Яны добра зарабляюць (тая ж Азаранка за сезон «нагуляла» амаль тры мільёны даляраў), грошы трэба кудысьці ўкладаць. Без сувязяў гэта зрабіць цяжка. Мірны атрымаў зямлю пад спарткомплекс, памяшканні пад кавярню і рэстаран. Таму і Азаранцы добрае знаёмства можа спатрэбіцца. А беларусы… Яны тут ні пры чым.
![]()
Беларускія тэнісісты ўмеюць сябраваць з уладай. Гэта добра бачна па Максу Мірнаму. Вядома, спартоўцы маюць свае рэзоны. Яны добра зарабляюць, грошы трэба кудысьці ўкладаць. Без сувязяў гэта зрабіць цяжка. Мірны атрымаў зямлю пад спарткомплекс, памяшканні пад кавярню і рэстаран. Таму і Азаранцы добрае знаёмства можа спатрэбіцца.
![]()
У гёрлфрэнд Сяргея Бубкі-малодшага хапае падставаў, каб роўна дыхаць да сваёй радзімы. Дзіцячыя ўспаміны вырашаюць. А дзяцінства ў Вікі было не вельмі простае. Як і ў іншых нашых юных талентаў.
Некалькі гадоў таму гутарыў з мамай Вікторыі. Ала – так яна прасіла яе называць – тады яшчэ не адмаўлялася ад сустрэч з журналістамі made in Belarus. Жанчына працавала ў Цэнтры тэніса на праспекце Машэрава, там жа да ад’езду ў ЗША трэніравалася яе дачка. Віка тады была нумарам адзін сярод юніёрак, перамагала на турніры за турнірам. А Ала Азаранка распавядала, як усё пачыналася. Пра тое, як шукалі грошы, каб дабрацца на спаборніцтвы ў Маскву. Як бралі з сабой бутэрброды, каб не было выдаткаў на ежу. Як спалі ў адным ложку, бо арганізатары забяспечвалі жытлом толькі спартсменак, але не бацькоў.
Сям’я тэнісісткі неяк круцілася. Верылі ў зорку дачкі, укладвалі ў яе свае сродкі, шукалі спонсараў, каб адправіць яе па тэнісную навуку ў ЗША. Гэта была вялікая рызыка. Можа, нават большая, чым у казіно. Бо колькі перспектыўных ламаецца, знікае – аднаму толькі Богу вядома.
А дзяржава… Яна звярнула ўвагу на Азаранку, толькі калі стала відавочна – з дзяўчыны будзе плён. Самыя складаныя часы Вікторыя перажыла з сям’ёй, а таксама з надзеяй на сябе. І менавіта сабе яна можа падзякаваць за тое, што чагосьці дасягнула, а не абстрактнай радзіме.
Для Беларусі гэта нармальна. Бо нашая сістэма спорту збольшага разлічана на тое, што спартоўцы павінны выжываць. Прабівацца выключна самастойна. Хто выжыў – малайчынка, хто не здолеў – ну і чорт з ім. Не бяда. Дзяржава любіць толькі паспяховых. Тых, у каго ўжо ёсць вынік. Можа, гэта і правільна, але застаецца асадак. Спартоўцы – самі за сябе, а не за Беларусь. Ну, можа, толькі на словах за Беларусь, але не на справе (за рэдкім выключэннем). Асабліва гэта тычыцца тых, хто дасягае поспеху ў папулярных відах спорту. У тым жа тэнісе або футболе.
Шмат хто зазначаў, што Аляксандр Глеб у свае найлепшыя гады не так ярка гуляў у зборнай, як у клубе (дарэчы, Азаранка часцяком увогуле адмаўляецца выступаць у Кубку Федэрацыі за зборную). Было і такое, што футбаліст увогуле не рыхтаваўся да матчаў нацыянальнай каманды: загараў, рыбу вудзіў, дзесьці танчыў – карацей, насычана праводзіў адпачынак. І чым яго можна папракнуць? Саня, маўляў, краіна на цябе спадзяецца? Дык а што яму? Глеб можа распавесці, як у дзяцінстве займаўся на асфальце. На ім да гэтага часу трэніруюцца выхаванцы сталічнай СДзЮШАР-5 – адной найлепшых школ у краіне. Настаўнікі з жахам распавядаюць, як дзеці робяць на асфальце падкаты. Зазначаюць, што такое пакрыццё вельмі кепска адбіваецца на каленях (а ці не з-за гэтага Глеба сёння даймаюць траўмы?). Аляксандр вытрымаў, прарваўся да «Арсенала» і «Барсы». Ён напэўна ведае, чыя гэта заслуга.
Добра, што Глеб увогуле гуляе за зборную. Арцём Мілеўскі – дык нават змяніў грамадзянства. Цяпер яго абзываюць «сабакам» і «прастытуткай». За што? Бо хлопцу не падабалася гуляць у ірваных буцах і ў форме а-ля лахманы ў школе «Змена»? Бо ў Кіеве змаглі ацаніць яго талент і прапанаваць годны кантракт? Сёння радзіма прадаецца. Гэта факт. І гэта азначае толькі тое, што радзіма павінна паварушыць задам, каб захаваць сваіх таленавітых сыноў і дачок.
Увогуле, большасць зорных беларускіх спартоўцаў – гэта індывідуальныя прадпрымальнікі. Такія паводзіны закладаюцца з маленства. Яны самі будуюць сваю кар’еру, самі ідуць да поспеху. Яны робяць самі сябе. Усё астатняе – сантыменты. У тым ліку і заўзятары, якія дзесьці ў Беларусі радуюцца іх дасягненням.

КАМЕНТАРЫ
СПАЧАТКУ СТАРЫЯ↓
СПАЧАТКУ НОВЫЯ↑
+3 8 5
dvarf
31-10-2011, 15:06
Вінаваціць я б нікога ня стаў, але і прыўзносіць таксама. Бачна ж, што клала Азаранка на ўсіх сваіх заўзятараў-суайчыньнікаў, але ж людзі не вінаватыя...
+5 12 7
Слава
31-10-2011, 15:10
Отличная и правдивая статья, что тут скажешь.
Однако хотелось бы, чтоб спортсмены были более последовательны в своем похуизме в отношении к госспорту и гребаному гос-топ-менеджменту. Я не понимаю, если азаренко такая крутая и сама всего добилась, и самоотверженно давилась бутербродами на русских каких-то там турнирах без всякой поддержки беларуских спортчиновников, то что ж она сейчас так благодарно и образцово-показательно подставляет жопку луке на показушных турнирах? тут два варианта - или циничность ип азаренко не знает границ, и ради десятка тысяч у.е. она готова хоть в аду с сатаной мячиком перетыкиваться, или всё таки чем то обязана своей типа-родине. Ну а может гбшники маму её под ствол поставили, чтоб с лукой играла - тоже вариант
+2 15 13
Iljas Joseph Lopato
31-10-2011, 15:15
"Вікторыя Азаранка прагуляла ў фінале выніковага турніру года"
народ, ну хто так гаворыць?!
азаранка не прагуляла, а прайграла
калі думаем па-руску, то і пішам па-руску. Навошта каверкаць мову.
+13 18 5
Наста
31-10-2011, 16:17
Маеш рацыю, сябар, але ўсе ж такі лепей з мовай, чым без яе.
+3 8 5
туз
31-10-2011, 18:07
прагуляць, прагуляць. усё правільна http://old.belsat.eu/forum/viewtopic.php?t=319&sid=7c891a33ab519bc44026105da7283529
+12 18 6
Наста
31-10-2011, 15:18
Ну так, дзяржава вінавата, але ж людзі, якія чакаюць яе поспехаў - гэта не дзяржава. Гэта ж не беларускія заўзятары, якія захапляюцца Глебам і іншымі, прымушалі іх трэніравацца на залітым асфальтам футбольным полі. Гэта ж не беларусы, якія радуюцца поспехам Азаранкі, стварылі умовы, ў якіх таленавітыя дзеці мусяць рызыкаваць усім, каб дасягнуць вынікаў. Можна заставацца чалавекам, які памятае пра свой народ хаця б.
А тут - просты фінансавы манкуртізм і комплекс калгасніцы.
+5 11 6
4544
31-10-2011, 17:16
Надо разделять "страну" и "государство". Я думаю, Вике, Даше Домрачевой не плевать на страну. Так как и большинству беларусов не плевать на этих девушек.
А "государство" может идти в жопу. Все мы понимаем, что никакой роли государства в их успехах нет.
Ну они представляют нашу страну. И приятно, когда достигают результатов.
+4 10 6
4544
31-10-2011, 17:20
А создается впечатление, как будто автор, вместо власти, винит Азаренку... За что винить ее? За то, что она беларуска?
+3 10 7
Санчо
31-10-2011, 17:36
ты слегка не понял. Автор как бы объясняет, что азаренко уже не белоруска. Ей с большего похуй на беларусь и на беларусов. Если она когда-нить и скажет, что она беларуска, то скорее всего для того, чтоб пополнить банковский счет.
+13 15 2
4544
31-10-2011, 18:29
Почему уже не беларуска? Живет в США потому что?
Все теннисистки живут в США, Монако и т.д. Из топовых только сестры Уильямс живут у себя на родине (в США, как можно догадаться). И что теперь, все теннисистки - американки и гражданки Монако? Больше нет теннисисток получается на планете. Только эти 2 страны - теннисные державы. По вашему так получается.
Не понимаю чем вы не довольны, представляет то она Беларусь. Все знают, что она беларуска. Да и в СМИ она часто упоминает о Беларуси и в твиттере у себя (поэтому автор немножко приврал).
Она постоянно приезжает после туриров сюда отдахнуть. В конце-концов она даже квартиру себе в этом году в Минске купила. Все равно на Беларусь, говорите? Забыла где это?
Успокойтесь. Создается впечатление уже, что у беларусов какой-то комплекс "никто нас не любит, никому мы не нужны, пожалейте нас".
Будьте проще.
+4 10 6
Санчо
31-10-2011, 18:49
Ну еще бы хату не купить. Наверняка, статус президентской агипропщицы обязывает владеть недвижимостью на исторической родине.
+3 6 3
Iljas Joseph Lopato
31-10-2011, 17:44
Польшча з Даніяй таксама дзеляць Вазняцкі: http://gwizdek24.se.pl/tenis/anna-wozniacka-karolina-mogla-grac-w-tenisowej-rep_157645.html
+2 6 4
Метод Гаусса
01-11-2011, 15:42
Немало вложено в поддержку спорта, многое было "распилено", но в целом система и не должна быть другой, есть более важные направления.
+1 7 6
Yaugen
03-11-2011, 22:34
мяркую, што стаўленне Вікі да Радзімы з часам зменіцца. праз колькі год яе зорка ўжо не будзе так моцна ззяць, а замежныя смі пачнуць на яе забывацца. вось тут, на маю думку, і пачне Віка да Беларусі туліцца.
а пакуль давайце радавацца, што каля яе прозвішча па-ранейшаму стаіць BLR. усё радзей яно сутракаецца ў cпорце найвышэйшых дасягненняў.
+1 4 3
ЕЕЕ
04-02-2012, 15:23
Глеб заканчивал СДЮШОР Динамо.
И именно СДЮШОР Динамо тренируются на асфальте возле вещевого рынка.
СДзЮШАР-5 это другая школа. Ее уже нет - пару лет назад ее съел ФК Минск.